Сення ў мяне з маці нарэшце адбылася размова, якую ўжо дзесьці месяц я выношвала ў сабе. Думала, прыдумляла, як жа так усе прыпаднесці, каб яна дазволіла. Тэма размовы была наступнай, а дакладней, я спытала ці не будзе яна супраць, калі я пажыву тыдзень з якім-небудзь хлопцам грамадзянскім шлюбам. Маці адразу пралямантавала: “Ну ты зусім звар’яцела. Я не думала, што ты настолькі дурная!” Пасля гадзіны угаворваннеў і некалькіх нязначных кампрамісаў, маці нарэшце здалася. Але ж маім сужыцелем, сказала яна, не павінен быць турак ці араб(маці ведае маю палкасць да гэтых людзей). Цяпер стала пытанне толькі ў адным,дзе знайсці пакога “мальчыка”, які на тыдзень будзе маім мужам? Пажадана, каб кандыдат быў з кватэхрай у Менску і без бацькоў. А яшчэ хай бы яму было год за 20,брунет з блакітнымі,шэрымі ці зяленымі вачыма, стыль рамантычны француз, хлопчык ад Guchi або ўкраінец у нацыянальнай кашулі. Не, вы не думайце, дах у мяне не паехаў. Проста крэатыў ударыў у галаву. Робім з сябрамі пэрфомансы, б’ем вар’яцкімі ідэямі па бездарожжы жыцця і шэрасці наддзеннасці.
Цікава,што адчувае дзяўчына,якая сустракаецца з хлопцам, для якога яна “абы была”? Што адчувае яна, ведаючы, што яе так званая другая палова, самы вялікі ў сьвеце эгаіст, ненадзейны для сяброў і для яе самой. Ен кіне ўсіх і кожнага ў цяжкім становішчы, бо думае толькі пра сябе. А яна будзе дзякаваць яму за кожнае добрае слова, хоць ен і павінен ей казаць іх задарма. Яна перастае дыхаць,знаходзячыся побач з ім. Бо ведае наколькі тонкае гэта псеўдакаханне, што нават адзіны няправільны ўдых можа разбіць гэта кволае стварэнне. Пытанне: чаму такія дзяўчыны-анелы губляюць гонар,пераступаюць праз сябе?
Распавядае Алесь Чыгір:
Цяжка пісаць, жудасна баліць рука.
Сёння(5 сакавіка) ў каля 17.00 ў дзверы нашага офіса (прыватны дом майго сябра Ігара Хадзько). пастукаўся супрацоўнік МНС (Пажарнік) - для праверкі праводкі. Натуральна мы адкрылі дзверы. Тым больш, што ўчора прыходзіла жанчына з Элктрасетак, а некалькі дзён таму страхавы агент. Разам з МНСнікам зайшлі дзве істоты, якія прадставіліся супрацоўнікамі міліцыі, адзін з іх нават паказаў дакумент у адпаведнасці з якім ён старэйшы лейтэнант Тоўсцік. Ад абодвух ішоў пах перагару. (учора як ніяк у гэтых было свята).
Гэтыя двое беспардонна сталі расхаджваць па пакоях перагортваючы ўсё на сваім шляху. На шматразовыя прапановы Ігара паказаць ордэр на пяротрус або любы іншы дакумент які дазваляе ім паводзіць сябе падобным чынам гэтыя істоты нахабна пасмейваліся і пагражалі "разабрацца".
Знайшоўшы некалькі нумароў газеты "Свабода", той які назваў сябе Тоўсцікам запрасіў па тэлефоне дапамогу і заняўся напісаннем пратаколу. Пажарнік усвядоміўшы, што патрапіў у кепскую гісторыю ўвесь час нервова выбягаў з дому на свежае паветра.
Другі невядомы на прапановы прадставіцца і паказаць дакументы паведаміў, што ён тут за кампанію а дакументы забыў дома. Калі праваабаронца Ігар Ходзька сказаў што ўсе што яны зараз робяць гэта пазапраўна і парушае яго канстытуцыйныя правы невядомая істота ў капялюшыку сказала: "Мне похуй на закон и конституцию».".
Калі падаспела падмога (дзесятак мянтоў) гэтыя двое ў канец азвярэлі ці асмялелі, сталі хапаць Ігара і мяне за рукі пхаць. Сярод тых якія падаспелі знайшлася парачка азвярэлых якія спрабавалі нам закручваць рукі. Пры гэтым яны нават не звярталі ўвагі на тое, што іх здымаюць (раней бабруйскія мянты на гэта рэагавалі вельмі нервова).
Паваліўшы мяне на скрынку з газетай "Свабода". Невядомая істота ў капялюшыку яхідна паведаміла, што яшчэ разбярэцца з маёй жонкай і дзецьмі.
У гэты час астатнія істоты ў пагонах выцягнуўшы з памяшкання нашага калегу з фота камерай устроілі пагром у пакоях.
Па па-фашысцку цынічна мянты папінали гаспадара дома Ігара Хадзько і нібы шпана захапіўшы з сабою асобнікаў 500 газеты збеглі. Слава Богу на офісе быў нашатырны спірт і вельмі хутка прыехала хуткая дапамога.
Будзем пісаць заяву ў пракуратуру.
Паводле : http://ales-chyhir.livejournal.com/9
Калі ласка прапіярце гэты пост.
Кали мне давялося выйсци на вулицу, асляпляючая белизна раскинулася амаль па усяму гораду, крыху прыкрываючы прашлагодняе смецце и апалае лисце. Так што зараз зямля выглядала па-сапруднаму святочнай.Шкада, што гэтага не адбылося пад час Раства ци пад Новы год. Уся гэта чысциня и свежасць марознай раницы прабудзили ад сну гарадских жыхароу и жывел. Дзесьци забрахали сабаки, чорныя плямы на чыстым снезе-птушки, ажывилися у пошуках ежы. У дварах зашоркали рыдлеуками. Тыя,хто не змагауся са стыхияй, вышли на звычайны праминат. На прыпынку, нервова прыгаючы з наги на нагу, маячыла маци з дзицем. Ну а я як зауседы села на свой звычайны маршрут..У аутобусе мне давялося пазнаемицца з нейкими хлопцами. Увесь час яны спрабавали узняць мне настрой. Што добра у их атрымалася! Шкада было развитвацца, але усе ж прагуляць рэпетытара я не магла. Тым больш, што з ими я сустрэнуся яшчэ не аднойчы...
